Тыдзень роднай мовы ў школе

01.03.2021

З 22 па 27 лютага з мэтай узмацнення матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны праходзіў тыдзень роднай мовы.

Распачаўся тыдзень падарожжам, якое пачалося са «Старонкі Роднай мовы».

У гэты дзень вучні прынялі ўдзел у дыдактычных гульнях «Дакраніся да роднага слова», «Літарынка», «Ветлівыя словы»,  стартаваў літаратурны рынг «Жыве ў вяках беларускае слова», пад час якога навучэнцы не толькі ўзнавілі, але і сістэматызавалі раней набытыя веды па беларускай мове, пашырылі свой слоўнікавы запас.

У гэты ж дзень на вялікіх перапынках быў арганізаваны прагляд мультфільмаў на роднай мове.

19f2anBH8K0 R3j3T5mEiTk

IMG-5e563840dfea33ae79676d5c05aa41be-V IMG-663a95e77d4f9d15b31509807e6596dd-V

IMG-f80907895292e5f6f32d756117450ea1-V IMG-a11b75b6906e6caa7cd82802e86358d0-V

Аўторак праходзіў пад назвай «Старонка Гістарычная».

Дзень адкрыўся выставай вучнёўскіх малюнкаў на тэму «Люблю свой родны горад».

Вучні з вялікім захапленнем прынялі ўдзел у падарожжы «Мой родны горад Вілейка», асаблівую зацікаўленасць вучняў выклікала літаратурная гульня «Пад небам сінім». У ходзе вусага журнала «Мае славутыя землякі» даведаліся пра асветнікаў нашай зямлі, знакамітых паэтаў Беларусі, герояў Вілейшчыны.

На перапынках вучням быў прапанаваны прагляд відэафільмаў пра Вілейку.

IMG-e38a84383bf9600037c93cc485bc73ec-V IMG-ed58878167a6fa765d07b68ca5b107d2-V

IMG-201fa91eb595f15854ac5d66fb6667b2-V IMG-207b0187162b215509302cd51d33b358-V

У сераду, 24 лютага, падарожжа прадоўжылася («Старонка Літаратурная»).

У школьнай бібліятэцы адкрылася кніжныя выстава на тэму «Творчасць паэтаў-землякоў», прайшлі хіт-парады лепшых беларускіх часопісаў і кніжак.

Вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальным конкурсе «Гучыць роднае слова», у ходзе якога спаборнічалі ў веданні народных прыказак, прымавак і фразеалагізмаў. Кемлівасць і знаходлівасць праявілі пад час віктарыны «Гэта трэба ведаць». Гульня «Кніга – гэта цэлы свет» сабрала самых лепшых знаўцаў беларускай мовы.

Літаратурная гасцёўня «Вясёлка вершаў» далучыла дзяцей да святыняў свайго народа – роднай мовы і беларускай нацыянальнай культуры.

IMG-d73d364a94fad5f9d61b610e48e783bd-V D0AYckpVihI

IMG-0897c14efc4825c8270ac5ec6c18ea29-V IMG-e4ae00cec3ce1cd089558b73fa45a88d-V

IMG-b13a0f039dcabcb20085c575ff7ddcac-V

У чацвер адкрылася «Старонка Музычна-танцавальная».

У гэты дзень для вучняў класаў адкрыла дзверы музычная майстэрня «Зайграй жа мне, дударочку», дзе дзеці слухалі вершы і песні на роднай мове, прымалі ўдзел у віктарынах.

На вялікіх перапынках быў арганізаваны танцавальны марафон «Самі ножкі ў скок ідуць».

У гэты дзень стартавала акцыя «Спяваем па-беларуску».

20210225_213053

Вельмі насычанай выдалася пятніца - «Старонка Традыцыйная».

Дзень распачаўся акцыяй «Мова родная – мова модная».

Сапраўдная інтэлектуальная барацьба адчувалася на мерапрыемствах, арганізаваных класнымі кіраўнікамі ў кожным з класаў. На працягу дня былі праведзены інтэлектуальныя гульні «Лепшы бульбазнавец», «Беларускія прысмакі», конкурсная праграма «Гучы, роднае слова!», падарожжа «Беларуская скарбонка», класная гадзіна «У гасцях у казкі».

IMG-71b708ff44c296230032be61104f1445-V IMG-fab0e603ee8552f4cd463c649fd4f61b-VIMG-aef0ddf8fee84f06ee9b30668298ffe9-V 20210226_082301

IMG-7318cbd5901695b127ae10f7b6c135f3-V 20210223_083238

IMG-171dee4309851b7d0f2089c45f13347c-V 20210223_085014

IMG-ebb191ce355cf80ce321175ff00ec57b-V

Пад час віртуальнай экскурсіі «Узоры і сімвалы маіх продкаў», якая прайшла у ГПД , вучні змаглі пашырыць свае веды аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, нацыянальных звычаях і традыцыях беларусаў.

Кожны вучань змог адчуць сваю паспяховасць і інтэлектуальныя магчымасці пад час інтэрактыўнага перапынаку «Беларускія гульні».

Фінальным акордам правядзення тыдня стала гульня «Знаўцы роднай мовы», у якой прынялі ўдзел вучні 1-2 класаў, а таксама «Турнір знаўцаў роднай мовы», дзе свае веды и эрудыцыю прадэманстравалі вучні 3-4 класаў.

IMG-096dee14b82e451e2795f803b7db5fb7-V

IMG-367f1daaa7c78c48bdb519d08da94763-V

Тыдзень роднай мовы прайшоў ярка і запамінальна.