«Гучы, беларускае слова…»

19.10.2019

Першы этап конкурсу мастацкага чытання ў рамках літаратурна - музычнага фестывалю «Светлае слова» праводзіўся на мінулым тыдні ў сярэдняй школе № 5. Удзельнікамі конкурсу сталі сорак навучэнцаў школ раёна ад першакласнікаў да выпускнікоў. Гэты конкурс стаў адметным тым, што падчас яго гучала беларускае слова, такое роднае і светлае.

Нашу ўстанову адукацыі на конкурсе мастацкага чытання прадставіў вучань 4 «А» класа Радзевіч Марат. Марат чытаў верш нашага земляка Уладзіміра Цануніна «Мая Міншчына».

Хвалюючым і запамінальным было кожнае выступленне юных чытальнікаў. Па выніках конкурсу 27 з іх прынялі удзел у заключным этапе конкурсу, які адбыўся ў кінатэатры «Мір» 19 кастрычніка.

Ні адзін з юных удзельнікаў конкурсу не застаўся па-за ўвагай, усе атрымалі дыпломы і сувеніры. Радзевіч Марат атрымаў дыплом фестывалю у намінацыі «Святло малой Радзімы». Віншуем Марата і жадаем яму далейшых поспехаў.